Спадчына: «Белавежскі» ААТ
Чацвер, 11 Студзень 2018 14:14
29 снежня 2017 г. — 35 гадоў з часу арганізацыі саўгаса-камбіната «Белавежскі», аднаго з вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці мясапрадуктаў у Брэсцкай вобласці (зараз ААТ «Белавежскі»; 1982)
Гісторыя ААТ «Белавежскі» бярэ свой пачатак з 29 снежня 1982 года, калі пастановай Савета Міністраў БССР № 409 было зацверджана ўтварэнне ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці новага суб’екта аграпрамысловага комплексу — саўгаса-камбіната «Белавежскі». Будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу і пасёлка было абвешчана Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй. На будаўніцтве працавалі не меней 1,5 тысяч чалавек.